Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Jun 2017

Беларусь і Індыя плануюць заключыць пагадненне аб абароне інвестыцый

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-індыйскія кансультацыі па пытанні заключэння пагаднення аб абароне інвестыцый прайшлі ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У ходзе кансультацый была дасягнута дамоўленасць адносна большасці ключавых палажэнняў праекта дакумента. Як адзначалася, завяршыць узгадненне тэксту плануецца ў бліжэйшым будучым.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Мяцеліца, індыйскую - начальнік упраўлення інвестыцый дэпартамента эканамічных адносін Міністэрства фінансаў Саўрабх Гарг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі