Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2015

Беларусь і Індыя плануюць правесці семінары па кібербяспецы і нанатэхналогіях

27 мая, Нью-Дэлі /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Індыя плануюць у 2015 годзе правесці два сумесныя навукова-практычныя семінары ў перспектыўных для абодвух бакоў галінах: інфармацыйныя тэхналогіі і кібербяспека, нанатэхналогіі і нанаматэрыялы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Віталь Прыма.

"Каб максімальна прадэманстраваць навуковы і інавацыйны патэнцыял, які апошнім часам актыўна нарошчвае Беларусь, бакі прапрацоўваюць правядзенне поўнамаштабных Дзён навукі Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе ў Індыі ў ходзе Індыйскага міжнароднага гандлёвага кірмашу", - дадаў кіраўнік беларускай дыпмісііі.

Вялікія перспектывы, паводле ацэнкі пасла, адкрываюцца для супрацоўніцтва Беларусі і Індыі ў сферы адукацыі. "Я лічу, што запрашэнне замежных студэнтаў у краіну з'яўляецца важным элементам пашырэння інтарэсаў Беларусі за мяжой. Чалавек, які правёў 4-5 гадоў у час вучобы ў краіне, лепш яе потым разумее, у яго з'яўляюцца веды і вопыт, якія ён можа прымяніць потым на карысць дзвюх дзяржаў. Беларусь як краіна з адкрытай эканомікай зацікаўлена ў экспарце паслуг, у тым ліку адукацыйных, жыхары Індыі праяўляюць да іх інтарэс, хоць пакуль яшчэ і не ў масавым парадку", - сказаў Віталь Прыма.

Цяпер, паводле слоў пасла, урад рэалізуе маштабную праграму "Умелая Індыя", у якой беларусы таксама маглі б прыняць удзел. "Размова ідзе аб тым, што Індыя мае вялікі патэнцыял і чалавечыя рэсурсы, але не ўсе могуць або хочуць атрымаць вышэйшую адукацыю. Выхад тут ёсць - развіццё прафесійна-тэхнічнага навучання. Садзейнічанне ў гэтым якраз і прапануе Беларусь: у розных штатах Індыі пад агульнай эгідай можна стварыць цэнтры прафтэхадукацыі, у якіх будуць выкарыстоўвацца беларускія праграмы, тэхналогіі і напрацоўкі", - падкрэсліў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі