7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Індыя плануюць пашыраць бізнес-кантакты. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу па выніках сустрэчы дырэктара цэнтра Мікалая Барысевіча з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці Індыі.
У сустрэчы прынялі ўдзел заснавальнік International School of Management Excellence, дырэктар карпарацыі NVT Group Ніцін Гарг і дырэктар кампаніі Aura Illuminatio, член дыпламатычнага Эканамічнага савета Індыі Карцік Талам, якія знаходзяцца ў Беларусі з візітам.
Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Было адзначана, што Беларусь і Індыя маюць значны патэнцыял для пашырэння дзелавога ўзаемадзеяння. Асаблівую цікавасць уяўляюць сферы адукацыі, IT, турызму, а таксама машынабудаўнічая галіна, у тым ліку электратранспарт.
Дасягнута дамоўленасць аб'яднаць намаганні ў развіцці кантактаў паміж беларускім і індыйскім бізнесам з улікам кампетэнцый цэнтра як нацыянальнага інстытута падтрымкі знешнеэканамічнай дзейнасці.