Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Сак 2022

Беларусь і Інданезія зацікаўлены ў развіцці дзелавых кантактаў

Беларусь і Інданезія зацікаўлены ў развіцці дзелавых кантактаў
Фота з архiва

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў 21 сакавіка ў рамках 144-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза сустрэўся з віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Інданезіі Рахматам Гобелем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Абмеркавана шырокае кола пытанняў беларуска-інданезійскага парадку дня з акцэнтам на развіцці двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва.

Разгледжаны ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту Рахмата Гобеля ў Беларусь у кастрычніку 2021 года, у тым ліку пры наведванні ААТ "Беларуськалій", ААТ "МТЗ" і іншых прадпрыемстваў. Асаблівая ўвага звернута на магчымасць падтрымкі інданезійскімі парламентарыямі праектаў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, перспектывы кааперацыі ў сельскагаспадарчай, прамысловай, адукацыйнай галінах і IT. Падкрэслена важнасць эканамічнай рэзультатыўнасці супрацоўніцтва.

Віцэ-спікер праінфармаваў аб намеры накіраваць парламенцкую дэлегацыю ў Беларусь для пашырэння ўзаемадзеяння ў галіне культуры і развіцця народнай дыпламатыі.

Сяргей Рачкоў падтрымаў гатоўнасць Інданезіі адкрыць дыпламатычнае або гандлёвае прадстаўніцтва ў Мінску, што пасадзейнічае інтэнсіфікацыі і развіццю дзелавых кантактаў і сувязей.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Інданезіі Валерый Калеснік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі