Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліс 2016

Беларусь і Інданезія плануюць рэалізаваць праекты ў сферы транспартнай інфраструктуры

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Інданезія плануюць рэалізаваць інфраструктурныя праекты ў транспартнай сферы. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Інданезіі Уладзіміра Лапата-Загорскага з міністрам транспарту Інданезіі Будзі Кар'я Сумадзі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі ЗАТ "Белзамежбуд". "Дасягнуты дамоўленасці аб прапрацоўцы напрамкаў узаемадзеяння ЗАТ "Белзамежбуд" з інданезійскімі партнёрамі па сумесным выкананні інфраструктурных праектаў у транспартнай сферы", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку па выкананні дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту ў Джакарту беларускай урадавай дэлегацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс