Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Apr 2019

Беларусь і Нарвегія ўзгаднілі квоты дазволаў на аўтамабільныя грузаперавозкі

Беларусь і Нарвегія ўзгаднілі квоты дазволаў на аўтамабільныя грузаперавозкі
Фота пасольства Беларусі ў Швецыі

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Осла ўпершыню пасля сямнаццацігадовага перапынку 2-3 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне змешанай беларуска-нарвежскай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах. Аб гэтым гаворыцца на сайце пасольства Беларусі ў Швецыі, паведамляе БЕЛТА.

Беларуская дэлегацыя на чале з начальнікам упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргеем Дубінам абмянялася з нарвежскімі калегамі інфармацыяй аб двухбаковым гандлі і яго транспартным абслугоўванні, абмеркавала пытанні транспарціроўкі грузаў і пасажыраў паміж краінамі.

"Зыходзячы з узаемнай зацікаўленасці ў далейшым нарошчванні двухбаковага гандлю, бакі ўзгаднілі штогадовыя квоты дазволаў на аўтамабільныя грузаперавозкі. Выпрацаваныя камісіяй умовы максімальна спрыяюць абслугоўванню існуючых і перспектыўных грузапатокаў беларускімі і нарвежскімі транспартнымі кампаніямі пры захаванні самых высокіх экалагічных стандартаў", - адзначылі ў пасольстве.

Акрамя прадстаўнікоў Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў і айчынных транспартных кампаній, у беларускую дэлегацыю таксама ўвайшоў пасол Беларусі ў Нарвегіі (па сумяшчальніцтве) Дзмітрый Мірончык.

Нарвегія з'яўляецца вядучым гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі сярод скандынаўскіх краін. У 2018 годзе беларуска-нарвежскі тавараабарот склаў $305,3 млн (тэмп росту 103,6 працэнта ў параўнанні з 2017 годам). Беларускі экспарт перасягнуў $147,2 млн (рост на 17,5 працэнта). У студзені-лютым 2019 года рост тавараабароту прадоўжыўся: ён дасягнуў $46,5 млн, што складае 105 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2018 года. Экспарт у Нарвегію павялічыўся да $27,6 млн (107,9 працэнта). Аснову беларускіх паставак складаюць калійныя ўгнаенні, рапсавы алей, гарачакачаныя пруткі з нелегіраванай сталі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі