Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Apr 2015

Беларусь і Манголія маюць намер развіваць двухбаковыя сувязі ў галіне транспарту і лагістыкі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў у час візіту ў Манголію абмеркаваў з міністрам дарог і транспарту Намхаем Тумурхуу бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковых сувязей у галіне транспарту і лагістыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя на чале з Валянцінам Рыбаковым прыняла ўдзел у перагаворах у Міністэрстве будаўніцтва і горадаўладкавання Манголіі. У час размовы з намеснікам міністра будаўніцтва і горадаўладкавання, старшынёй мангольскай часткі сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве асноўная ўвага была ўдзелена пытанню рэалізацыі двухбаковых дамоўленасцей, а таксама маючым адбыцца мерапрыемствам сумеснага парадку дня, накіраваным на паглыбленне беларуска-мангольскага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі