Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Ліп 2015

Беларусь і Малдова плануюць павялічыць тавараабарот да $500 млн ужо ў 2015-2016 гадах

Пасяджэнне Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве15 ліпеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Павелічэнне тавараабароту паміж Малдовай і Беларуссю да $500 млн магчыма калі не ў бягучым, то ў 2016 годзе. Такое меркаванне выказаў сёння намеснік міністра эканомікі Малдовы Актавіян Калмык на праводзімым у Мінску пасяджэнні Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дасягнуць тавараабароту $500 млн у гэтым годзе або наступным рэальна", - лічыць намеснік міністра. Тавараабарот паміж краінамі расце з году ў год. "Нас радуе той факт, што Беларусь, нягледзячы на ўсю кан'юнктуру, якая існуе ў рэгіёне, не прымяняе ніякіх абмежаванняў, тарыфных або нетарыфных бар'ераў адносна малдаўскіх тавараў. Наадварот - прапануе рашэнні па развіцці адносін паміж рознымі суб'ектамі гаспадарання", - адзначыў Актавіян Калмык.

Пры гэтым ён прызнаў, што часам усё ідзе не так гладка, як хацелася б, аднак дзякуючы рабоце міжурадавай камісіі бакам удаецца вырашаць узнікаючыя пытанні. У прыватнасці, намеснік міністра запэўніў: "З нашага боку мы праявім неабходную гібкасць, каб знайсці ў самыя кароткія тэрміны вырашэнне ўсіх існуючых праблем для забеспячэння нармальнага тавараабароту паміж нашымі краінамі на ўзаемавыгадных умовах".

Неабходнасць выхаду на больш плённае супрацоўніцтва і павелічэнне аб'ёмаў узаемнага гандлю паміж дзвюма краінамі падтрымаў і намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, які ўзначальвае беларускую частку міжурадавай камісіі. Ён звярнуў увагу на тое, што калі за апошнія пяць гадоў тавараабарот паміж Беларуссю і Малдовай вырас практычна ў два разы і перасягнуў у 2014 годзе рубеж $400 млн, то пяць месяцаў 2015 года дэманструюць некаторую "прабуксоўку". На думку віцэ-прэм'ера, бакам неабходна актывізавацца, прапрацаваць усе вузкія месцы, каб па выніках бягучага года мець тавараабарот хаця б не ніжэйшы за $420-440 млн.

Для гэтага і Беларусь, і Малдова, адзначыў ён, гатовы рабіць розныя крокі. У прыватнасці, па выхадзе сумеснай прадукцыі на рынкі Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама Еўрасаюза.

У 2014 годзе тавараабарот Беларусі і Малдовы вырас на 15,4 працэнта і дасягнуў $411,8 млн. У тым ліку беларускі экспарт склаў $262,2 млн. Беларусь пастаўляе ў Малдову шырокую гаму прамысловых вырабаў (трактары, тралейбусы, грузавыя аўтамабілі, бытавая тэхніка) і прадукцыі нафтахіміі (нафтапрадукты, бітум, поліэтылен, шыны). Вядзецца прапрацоўка паставак новых відаў тавараў (зернесушыльнае і ірыгацыйнае абсталяванне, легкавыя аўтамабілі "БелДжы"). У сваю чаргу Беларусь з'яўляецца асноўным спажыўцом малдаўскай вінаробнай і плодаагародніннай прадукцыі (42 працэнты і 23 працэнты малдаўскага экспарту адпаведна).

Апошнія гады актыўна развіваецца двухбаковае кааперацыйнае супрацоўніцтва: у Кішынёве арганізаваны сумесныя вытворчасці беларускіх тралейбусаў і трактароў. Вядзецца прапрацоўка зборкі аўтобусаў МАЗ і сумесных вытворчасцей у Беларусі пеністых і ціхіх він.

Пасяджэнне міжурадавай камісіі праходзіць напярэдадні афіцыйнага візіту ў Беларусь прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімофці, які адбудзецца 16-17 ліпеня.

Пасяджэнне Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі