Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Jan 2015

Беларусь і Малдова маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі

20 студзеня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Прадстаўнікі Беларусі і Малдовы абмеркавалі ў Кішынёве пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, павелічэння паставак беларускіх мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы раслін, а таксама ўмовы іх рэгістрацыі ў рэспубліцы. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Малдовы.

У ходзе пасяджэння ў малдаўскім аграрным ведамстве з боку Беларусі ўдзельнічалі прадстаўнікі пасольства, канцэрна "Белнафтахім", кампаніі BelОil і іншых. Малдову на ім прадстаўлялі намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, кіраўнікі ведамстваў міністэрства і іншых устаноў.

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні канцэрна "Белнафтахім" Віталем Паўлавым наведвае Малдову з 19 па 21 студзеня. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі кіраўніцтва ААТ "Нафтан", ААТ "Магілёўхімвалакно", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", ААТ "Мазырскі НПЗ", ВА "Беларуснафта".

Яны правялі ў пасольстве Беларусі ў Малдове бізнес-сустрэчу з прадстаўнікамі амаль 20 малдаўскіх кампаній, якія працуюць у сферы гандлю нафтапрадуктамі, звадкаваным газам, мінеральнымі ўгнаеннямі, прадукцыяй нафтахімічнай галіны. Праграмай візіту ў Кішынёў прадугледжаны таксама сустрэчы дэлегацыі з кіраўніцтвам Мінэканомікі, Дзяржрэзерву, наведванне шэрага малдаўскіх кампаній, якія працуюць у нафтахімічным і паліўным сектары. У час візіту плануецца абмеркаваць пытанні паставак беларускіх угнаенняў для патрэб аграрнай галіны Малдовы, а таксама іх магчымых паставак у трэція краіны з выкарыстаннем інфраструктуры порта Джурджулешты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі