Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліп 2017

Беларусь і Малдова абмяркоўваюць стварэнне сумесных вытворчасцей малака, дзіцячага харчавання і він

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Малдова абмяркоўваюць стварэнне сумесных вытворчасцей малака, дзіцячага харчавання і він. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы сёння на сустрэчы Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абмяркоўваецца стварэнне ў Малдове сумеснай вытворчасці малака. Мы цяпер уносім прапанову па дзіцячым харчаванні, каб выкарыстоўваць прадукты, якія вырошчваюцца ў Малдове, але не растуць у нас, і не закупляць іх у трэціх краінах. Мы гатовы разгледзець і стварэнне завода па перапрацоўцы або разліве і вытворчасці він высокай якасці ў Беларусі. Мы прадаставім усе прэферэнцыі і гатовы на любыя варыянты. Вядзецца прапрацоўка вытворчасці марожанага", - расказаў Міхаіл Русы. Віцэ-прэм'ер удакладніў, што вытворчасць віна можа быць чыста малдаўская, малдаўска-беларуска-расійская, беларуска-малдаўская або расійска-малдаўская.

На думку Міхаіла Русага, у Малдове трэба адкрыць гандлёвы дом Беларусі, а ў Беларусі - гандлёвы дом Малдовы. Гэта добры фармат работы, які дасць магчымасць забяспечыць даступнасць беларускіх тавараў, лічыць ён.

Беларусь і Малдова маюць намер у бліжэйшыя два-тры гады павялічыць узаемны тавараабарот да $400 млн (такога паказчыка краіны змаглі дасягнуць у 2012 годзе). Пры гэтым Беларусь разлічвае нарасціць свой экспарт на 20-30 працэнтаў. Для гэтага падрыхтавана дарожная карта, двойчы ў год праблемныя пытанні будуць абмяркоўвацца на ўзроўні міжурадавай камісіі.

Краіны развіваюць супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў - ад зборкі тралейбусаў да плодаагародніцтва. Так, Беларусь прыняла ўсе меры для работы зялёнага калідора па дастаўцы з Малдовы скорапсавальнай плодаагародніннай прадукцыі.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі