Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Снж 2017

Беларусь і Літва разлічваюць выйсці на тавараабарот 1,5 млрд еўра

19 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь і Літва разлічваюць выйсці на тавараабарот 1,5 млрд еўра. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас перад пачаткам бізнес-сустрэчы па пытаннях беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадзяюся, што на 1,5 млрд еўра мы выйдзем. Мы бачым рост абедзвюх эканомік. Тэндэнцыі дадатныя, у тым ліку ў інвестыцыйнай актыўнасці. Глядзім пазітыўна на развіццё супрацоўніцтва як па выніках бягучага года, так і ў наступным годзе", - адзначыў Андрус Пулокас.

Паводле яго слоў, каб актывізаваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва, трэба часцей сустракацца, праводзіць мерапрыемствы, аналагічныя сённяшняй бізнес-сустрэчы. "Думаю, як краіны-суседзі мы заўсёды знойдзем новыя цікавыя ідэі і праекты", - сказаў пасол.

Адказваючы на пытанне аб прыярытэтных формах супрацоўніцтва, Андрус Пулокас выказаў меркаванне, што трывалыя гандлёвыя сувязі рана ці позна пераходзяць у больш глыбокія формы ўзаемадзеяння. "Мы жывём у глабальным свеце, адбываюцца працэсы інтэрнацыяналізацыі бізнесу. Класічныя гандлёвыя адносіны на сучасным этапе не адпавядаюць духу часу. Інвестыцыйная дзейнасць, кааперацыйныя сувязі абавязковыя", - лічыць ён.

Дыпламат таксама падкрэсліў, што Беларусь і Літва з'яўляюцца ўдзельніцамі двух вялікіх інтэграцыйных аб'яднанняў - ЕАЭС і ЕС адпаведна. "Мы павінны ўмець атрымліваць выгаду з гэтага", - заўважыў Андрус Пулокас.

У час бізнес-сустрэчы абмеркаваны пытанні бягучай эканамічнай сітуацыі ў Літве і іншых краінах ЕС, асаблівасці рэгулявання і атрымання гандлёвай маркі "Зроблена ў ЕС", асаблівасці сертыфікацыі ў ЕС, інструменты фінансавай падтрымкі экспартных магчымасцей беларускіх кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі