Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Стд 2015

Беларусь і Літва маюць намер развіваць навукова-практычную дзейнасць у жывёлагадоўлі

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Літва маюць намер развіваць навукова-практычную дзейнасць у жывёлагадоўчым сектары. Гэта адна з дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенага ў Мінску першага пасяджэння беларуска-літоўскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінсельгасхарчы.

З беларускага боку ў пасяджэнні рабочай групы старшынстваваў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Седзін, з літоўскага - віцэ-міністр сельскай гаспадаркі Вілюс Мартусявічус.

Прадстаўнікі сельскагаспадарчага ведамства Беларусі, азнаёміўшыся з сістэмай па племянной справе ў Літоўскай Рэспубліцы, выказалі зацікаўленасць прадоўжыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. "Бакі будуць імкнуцца развіваць навукова-практычную дзейнасць у жывёлагадоўчым сектары праз актыўнае супрацоўніцтва Дзяржаўнай службы нагляду па племянной справе пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі Літвы і дзяржаўнага аб'яднання "Белплемжываб'яднанне" ў галіне генетыкі і селекцыі, інфармацыйных тэхналогій і новых магчымасцей у вытворчасці, навуковых і прамысловых даследаванняў", - паведамілі ў Мінсельгасхарчы Беларусі.

Вырашана ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне ветэрынарыі ў мэтах прадухілення распаўсюджвання інфекцыйных хвароб жывёл (асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца афрыканскай чуме свіней) і ўзаемнай эпізаатычнай стабільнасці тэрыторый.

"Акрамя таго, рабочая група адзначыла зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў галіне фітасанітарнага кантролю паміж Галоўнай дзяржінспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі і Дзяржаўнай службай па раслінаводстве пры Мінсельгасе Літвы. Станоўча ацэнена практыка двухбаковых сустрэч кіраўнікоў і спецыялістаў фітасанітарных інспекцый для аператыўнага вырашэння ўзнікшых пытанняў пры двухбаковым гандлі грузамі расліннага паходжання і арганізацыі рэгулярных сустрэч па пытаннях імпарту/экспарту, правядзенні кансультацый і навучанняў па заканадаўстве Мытнага саюза, а таксама Еўрапейскага саюза ў галіне фітасанітарнага кантролю", - адзначылі ў Мінсельгасхарчы Беларусі.

Бакі абмеркавалі і рэалізацыю сумесных сельскагаспадарчых інвестпраектаў у Беларусі. Як было адзначана, Беларусь гатова прадоўжыць супрацоўніцтва ў прыцягненні інвестыцыйных рэсурсаў пад выкананне канкрэтных сельскагаспадарчых праектаў і праектаў у галіне мадэрнізацыі перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Узаемная цікавасць да развіцця двухбаковага супрацоўніцтва была адзначана па шырокім коле напрамкаў. "У тым ліку мы зацікаўлены ў арганізацыі практычнага навучання студэнтаў старшых курсаў у літоўскіх сельскагаспадарчых кампаніях у час летняй вытворчай практыкі, а таксама ў арганізацыі стажыровак для магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў, - адзначылі ў Мінсельгасхарчы Беларусі. - У сваю чаргу нашы аграрныя ВНУ гатовы арганізаваць навучанне і стажыроўкі літоўскіх студэнтаў і выкладчыкаў".

Другое пасяджэнне беларуска-літоўскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі пройдзе ў гэтым годзе ў Літве. Дата і месца правядзення будуць узгоднены пазней.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс