Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Nov 2020

Беларусь і Кыргызстан абмеркавалі перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязей

Беларусь і Кыргызстан абмеркавалі перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязей
Фота з архiва

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве кыргызскага боку адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кыргызстане Андрэя Страчко з міністрам замежных спраў Кыргызстана Русланам Казакбаевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмяняліся думкамі аб стане адносін Беларусі і Кыргызстана, падкрэсліўшы іх нязменна дружалюбны характар​", - адзначылі ў Міністэрстве замежных спраў.

Таксама былі абмеркаваны перспектывы нарошчвання двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і іншыя перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-кыргызскага ўзаемадзеяння.

У 2019 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў $106,9 млн і ў параўнанні з 2018-м скараціўся на 18,5 працэнта. Экспарт склаў $98,6 млн, скараціўшыся на 18,2 працэнта, імпарт - $8,3 млн, зменшыўшыся на 22 працэнты. Сальда дадатнае - $90,3 млн. Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў 2019 годзе сталі малочныя прадукты, трактары і седлавыя цягачы, мяса і харчовыя субпрадукты свойскай птушкі, лекавыя сродкі, ізаляваныя правады, кабель, драўняна-стружкавыя пліты, мэбля і яе часткі, сталярныя будаўнічыя вырабы.

Імпартаваліся з Кыргызстана ў асноўным запчасткі для аўтамабіляў і трактароў, радыятары, бавоўнавае нячэсанае валакно, рэпчатая цыбуля, часнок, дыні, кавуны, агародніна бабовая сушаная, абутак з натуральнай скуры.

За студзень-верасень бягучага года адзначаецца рост экспарту беларускіх прадуктаў харчавання. Аб'ём паставак сыроў і тварагу павялічыўся ў 8,5 раза, каўбас - у 2,5 раза, мясных кансерваў - у 1,4 раза, соусаў - у 6 разоў. У цэлым экспарт харчовых тавараў склаў $20 млн і павялічыўся ў параўнанні са студзенем-вераснем 2019 года ў 2,7 раза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі