Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2021

Беларусь і кітайская Sinotrans Limited вызначылі вектары ўзаемадзеяння па экспарце лагістычных паслуг

Беларусь і кітайская Sinotrans Limited вызначылі вектары ўзаемадзеяння па экспарце лагістычных паслуг
Фота з архiва

3 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Юрый Сянько сустрэўся са старшынёй праўлення кампаніі Sinotrans Limited спадаром Лі Гуанпэнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Кітаі.

На перагаворах былі дэталёва разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы развіццё міжнароднага чыгуначнага тэрмінала ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" і супрацоўніцтва ў арганізацыі кантэйнерных перавозак Кітай - Еўропа праз Беларусь.

Пасол выказаў асаблівую ўдзячнасць кампаніі за ўсялякае садзейнічанне ў лагістычным абслугоўванні адпраўкі медыцынскіх гуманітарных грузаў з Кітая ў Беларусь. Бакі вызначылі далейшыя напрамкі ўзаемадзеяння для стымулявання інвестыцыйнай актыўнасці і развіцця экспарту лагістычных паслуг.

Sinotrans Limited заснавана 20 лістапада 2002 года, адкрыла лістынг на Ганконгскай фондавай біржы ў 2003 годзе. Даччынае прадпрыемства і адзіная лагістычная платформа China Merchants Group. У 2015 годзе Sinotrans Limited стала першай кітайскай кампаніяй, выбранай прэзідэнтам Міжнароднай арганізацыі нацыянальных экспедытарскіх асацыяцый (Federation Internationale des Associations de Transitaires et Аssimiles).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі