У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2014

Беларусь і Кітай прынялі дарожную карту супрацоўніцтва на 2014-2018 гады

20 студзеня, Пекін /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай прынялі праграму развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на 2014-2018 гады. Пытанні далейшага ўзаемадзеяння дзвюх краін абмеркавалі сёння ў Пекіне прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і прэм'ер Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Кэцян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сімвалічна, што прыняцце такога важнага для партнёраў дакумента адбылося менавіта сёння - у дзень устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем (20 студзеня 1992 года). У сувязі з гэтым Міхаіл Мясніковіч перадаў Лі Кэцяну прывітанне ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з пажаданнямі міру і працвітання Кітаю. "Мы шчыра рады поспехам Вялікага Кітая, выдатным дасягненням у галіне палітычнага і эканамічнага будаўніцтва ў вашай краіне", - сказаў ён.

У 2013 годзе адносіны паміж Беларуссю і Кітаем выйшлі на новы ўзровень - усебаковага стратэгічнага партнёрства, што, безумоўна, адкрывае новыя магчымасці перад краінамі. Тое, як іх рэалізаваць, і трэба будзе абмеркаваць у час цяперашняга візіту Міхаіла Мясніковіча ў КНР. "Я ўпэўнены, што гэты візіт надасць дадатковы стымул развіццю супрацоўніцтва і дружбы паміж Кітаем і Беларуссю", - сказаў Лі Кэцян. У гэтым не сумняваецца і Міхаіл Мясніковіч. "Для дасягнення амбіцыйных мэт двухбаковага супрацоўніцтва ў нас ёсць трывалы фундамент", - адзначыў ён.

Па выніках перагавораў бакі падпісалі шэраг дакументаў. У прыватнасці, пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аказання тэхніка-эканамічнай дапамогі, мемарандумы аб ключавых напрамках супрацоўніцтва ў галіне авіяцыі і космасу, аб супрацоўніцтве ў галіне лагістычнага кантролю, кантролю і кіравання фондавымі паперамі, а таксама мемарандум па пастаўцы электравозаў.

19-23 студзеня прэм'ер-міністр Беларусі знаходзіцца з афіцыйным візітам у КНР. На гэты час запланаваны шэраг перагавораў і сустрэч. Сёння прэм'ер ужо сустрэнецца з кіраўніцтвам Sinomach, Beijing Uni-Construction Group Co. Ltd (BUCC), а таксама СITIC Construction Ltd.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс