Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Apr 2019

Беларусь і Кітай падпішуць пагадненне аб прызнанні статусу ўпаўнаважанага эканамічнага аператара

Беларусь і Кітай падпішуць пагадненне аб прызнанні статусу ўпаўнаважанага эканамічнага аператара
Фота ДМК

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб узаемным прызнанні статусу ўпаўнаважанага эканамічнага аператара будзе падпісана ў канцы красавіка ў Пекіне кіраўнікамі мытных ведамстваў Беларусі і Кітая. Праект ужо адобраны бакамі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

У дакуменце вызначаны шэраг спрашчэнняў, якімі змогуць карыстацца ўпаўнаважаныя эканамічныя аператары Беларусі трэцяга тыпу і добрасумленныя прадпрыемствы з высокім узроўнем даверу КНР на тэрыторыях дзвюх дзяржаў. Акрамя таго, рэалізацыя палажэнняў пагаднення будзе садзейнічаць умацаванню бяспекі ланцуга паставак ад адпраўшчыка да атрымальніка і садзейнічаць спрашчэнню законнага гандлю паміж Беларуссю і Кітаем.

Работа ў гэтым напрамку вялася яшчэ з мінулага года, калі быў падпісаны парадак узаемадзеяння паміж мытнымі органамі Беларусі і Кітая і зацверджана дарожная карта па заключэнні гэтага пагаднення.

У пасольстве Беларусі ў КНР з 1 студзеня 2019 года ўведзена пасада афіцыйнага прадстаўніка ДМК. Неабходнасць работы супрацоўніка беларускай мытні ў Кітаі абумоўлена актыўным супрацоўніцтвам дзвюх краін, у тым ліку ў мытнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі