У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліс 2018

Беларусь і Кітай будуць прыцягваць у індустрыяльны парк "якарныя" брэндавыя кампаніі

Беларусь і Кітай будуць прыцягваць у індустрыяльны парк

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай дамовіліся аб прыцягненні ў індустрыяльны парк "якарных" брэндавых кампаній, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі па выніках візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай.

Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой у Пекіне прыняў удзел у трэцім пасяджэнні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, а таксама правёў 11-е пасяджэнне рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Бакі падвялі вынікі рэалізацыі дамоўленацей за мінулы перыяд і вызначылі задачы на бліжэйшую перспектыву. У прыватнасці, дамовіліся аб пашырэнні ўзаемнага гандлю, рэалізацыі плана на спалучэнні эканомік Беларусі і Кітая, нарошчванні ўзаемных інвестыцый і ўмацаванні міжрэгіянальных сувязей. "Акрамя таго, бакі распрацуюць план па доўгатэрміновым развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", таксама пастаўлена задача па прыцягненні ў парк "якарных" брэндавых кампаній", - дабавілі ў Мінэканомікі.

На пасяджэнні рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка было прынята рашэнне правесці ў 2019 годзе ў "Вялікім камені" міжнародны форум.

Беларуская дэлегацыя ў час візіту ў Кітай прыняла ўдзел у Беларуска-кітайскім дзелавым форуме, асноўныя секцыі якога былі прысвечаны экспартнаму і інавацыйнаму патэнцыялу Беларусі, інвестыцыйнаму клімату краіны, а таксама прывабнасці турыстычных, адукацыйных і медыцынскіх паслуг Беларусі. Намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч прэзентаваў эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі.

Кіраўніцтва Мінэканомікі таксама прыняло ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Кітайскай міжнароднай выстаўкі імпарту ў Шанхаі, Міжнародным эканамічным форуме "Радужны мост", адкрыцці Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі, Форуме стратэгічнага дыялогу паміж карпарацыяй "Чайна Мерчантс Груп" і АТ "Дуйсбургер Хафэн", а таксама ў сустрэчах з кіраўніцтвам асобных правінцый КНР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску