Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Врс 2017

Беларусь і Кітай абмеркавалі неабходнасць стварэння новых маршрутаў чыгуначных перавозак

Беларусь і Кітай абмеркавалі неабходнасць стварэння новых маршрутаў чыгуначных перавозак25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай абмеркавалі неабходнасць стварэння новых маршрутаў чыгуначных перавозак у зносінах Кітай-Еўропа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

У Пекіне на мінулым тыдні адбыліся перагаворы начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам Кітайскіх чыгунак Лу Дунфу. Яны былі прысвечаны пытанням паглыблення супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных паяздоў у зносінах Кітай-Еўропа. "Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай-Еўропа-Кітай у рамках канцэпцыі "Адзін пояс і адзін шлях", адзначылі рост кантэйнерных перавозак у 2017 годзе і неабходнасць стварэння новых маршрутаў чыгуначных перавозак. Акрамя таго, на парадку дня была тэма рэалізацыі сямібаковага пагаднення паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі аб паглыбленні ўзаемадзеяння па арганізацыі кантэйнерных паяздоў у зносінах Кітай-Еўропа, падпісанне якога завяршылася 20 красавіка 2017 года ў Мінску", - расказалі ў прэс-цэнтры.

Акрамя таго, у Пекіне адбыліся перагаворы Уладзіміра Марозава з кіраўніцтвам Экспартна-імпартнага банка Кітая. Бакі станоўча ахарактарызавалі вопыт шматгадовага супрацоўніцтва пры рэалізацыі інвестпраектаў БЧ па электрыфікацыі ўчасткаў і абнаўленні рухомага саставу дарогі. Былі абмеркаваны перспектывы рэалізацыі палажэнняў рамачнага пагаднення аб садзейнічанні доўгатэрміноваму і ўсебаковаму супрацоўніцтву ад 10 мая 2015 года, заключанага паміж БЧ і Экспартна-імпартным банкам Кітая. Пытанні рэалізацыі інвестпраектаў па электрыфікацыі і абнаўленні рухомага саставу Беларускай чыгункі абмяркоўваліся і ў час перагавораў начальніка БЧ з генеральным дырэктарам Кітайскай кампаніі па экспарце і імпарце электраабсталявання Ван Цзіньсунам.

"Уладзімір Марозаў таксама сустрэўся з паслом Беларусі ў Кітаі Кірылам Рудым, у час сустрэчы бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне БЧ з кітайскімі кампаніямі і абмяняліся думкамі адносна далейшых перспектыў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР у транспартна-лагістычнай сферы. Акрамя таго, начальнік Беларускай чыгункі прыняў удзел у XXVI Пленарным пасяджэнні міжнароднай асацыяцыі "Каардынацыйны савет па транссібірскіх перавозках" (КСТП)", - паведамілі ў прэс-цэнтры.

Уладзімір Марозаў выступіў з дакладам аб актуальных мерах па павышэнні эфектыўнасці кантэйнерных перавозак чыгуначным транспартам у зносінах Азія-Еўропа ва ўмовах глабальнай канкурэнцыі.

У XXVI Пленарным пасяджэнні КСТП, якое адбылося 20-21 верасня ў Пекіне, удзельнічалі больш як 200 дэлегатаў з 25 краін, сярод іх кіраўнікі і паўнамоцныя прадстаўнікі чыгунак СНД, Балтыі, Еўропы і Азіі, марскіх партоў Кітая, Нарвегіі, Расіі, Латвіі, суднаходных кампаній, міжнародных транспартных арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі