Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Снж 2020

Беларусь і КНР стварылі пляцоўку для адпрацоўкі пытанняў доступу на кітайскі рынак

Беларусь і КНР стварылі пляцоўку для адпрацоўкі пытанняў доступу на кітайскі рынак

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і КНР стварылі пляцоўку для адпрацоўкі пытанняў доступу на кітайскі рынак. Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў пракаменціраваў вынікі праведзенага 14 снежня пасяджэння Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
 
Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, прынятыя ў ходзе пасяджэння міжурадавага камітэта рашэнні маюць глыбокі стратэгічны характар, які раскрывае патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння.
 
"Па-першае, эксклюзіўным з'яўляецца стварэнне ў рамках міжурадавага камітэта Камісіі па мытным і каранцінным супрацоўніцтве. Гэта практычная пляцоўка для адпрацоўкі ўсіх пытанняў доступу на рынкі КНР, ветэрынарнага, каранціннага нагляду і лагістычных ланцужкоў, - адзначыў Мікалай Снапкоў. - Па-другое, стварэнне рабочай групы па спрашчэнні гандлёвых працэдур паміж Міністэрствам камерцыі КНР і Міністэрствам эканомікі Беларусі гаворыць само за сябе. Па дамоўленасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіня гэта пляцоўка накіравана на спрашчэнне гандлёвых працэдур і стварэнне базы для актыўнага гандлю".

Па-трэцяе, на пасяджэнні міжурадавага камітэта падпісана сумесная заява Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства камерцыі КНР аб пачатку перагавораў па пагадненні аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж дзвюма краінамі. "Рэалізацыя гэтага пагаднення зменіць сутнасць і глыбіню сумеснага развіцця, спросціць прадастаўленне ўзаемных інвестыцый без абмежаванняў і забаронных спісаў. Спрашчэнне гандлю паслугамі на сучасным этапе з'яўляецца асновай для актыўнага гандлю, паколькі сучасны тавар на 80 працэнтаў складаецца з паслуг", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.
 
У ходзе пасяджэння камітэта адзначана таксама сістэмнасць прадастаўлення і маштабнасць бязвыплатнай тэхнічнай дапамогі КНР на важнейшыя сацыяльныя праекты і развіццё інфраструктуры Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
 
Цяпер партфель тэхдапамогі складае каля $253 млн, а ўсяго з 2015 па 2019 год па праектах міжнароднай тэхдапамогі складае $492 млн, што амаль 50 працэнтаў ад усёй бязвыплатнай тэхнічнай дапамогі, якая паступае ў краіну.
 
Старшыня кітайскай часткі беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Го Шэнкунь пацвердзіў прыярытэтнасць і безумоўную якасць рэалізацыі ў Беларусі за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая двух спартыўных аб'ектаў - нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту.
 
"Бакі абмеркавалі таксама неабходнасць найхутчэйшага ўключэння ў эканамічны абарот у Беларусі астаткаў крэдытных ліній КНР у аб'ёме каля $4 млрд на канкрэтныя праекты па развіцці сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры ў мэтах няўхільнага павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі