Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Mar 2015

Беларусь і КНР падпішуць пагадненне аб будаўніцтве сістэмы электрыфікацыі індустрыяльнага парка

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і КНР падпішуць пагадненне аб будаўніцтве сістэмы электрыфікацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 26 сакавіка 2015 года нумар 232 "Аб заключэнні шляхам абмену пісьмамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі па рэалізацыі праекта будаўніцтва сістэмы элетрыфікацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка", апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

"Прыняць прапанову Міністэрства эканомікі, узгодненую з Міністэрствам энергетыкі, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб заключэнні шляхам абмену пісьмамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі па рэалізацыі праекта будаўніцтва сістэмы электрыфікацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка", - гаворыцца ў дакуменце.

Тэкст пісьма ўрада Беларусі зацверджаны Саветам Міністраў і будзе падпісаны Міністэрствам эканомікі. Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу. Цырымонія закладкі першага каменя парка адбылася 19 чэрвеня 2014 года. Канцэпцыя парка прадугледжвае стварэнне зручнай інфраструктуры для развіцця бізнесу, істотнае падатковае паслабленне для ўдзельнікаў праекта на даволі працяглы перыяд, а таксама забеспячэнне комплекснага абслугоўвання рэзідэнтаў парка. Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці - развіццё тонкай хіміі, біямедыцыны, электроннай прамысловасці, машынабудавання.

Парк размешчаны на тэрыторыі Смалявіцкага раёна за 25 км ад Мінска ў непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных пуцей, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін - Масква. На тэрыторыі парка плануецца размясціць вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі