Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Oct 2019

Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пастаўцы нафты і пачынаюць камерцыйныя перагаворы

25 кастрычніка, Нур-Султан /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пастаўцы нафты і пачынаюць камерцыйныя перагаворы. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам удалося ўзгадніць на ведамасным узроўні тэкст міжурадавага пагаднення. Цяпер яно будзе праходзіць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне, але мы ўжо дамовіліся, што, не чакаючы яго падпісання, падыходзім непасрэдна да камерцыйных перагавораў з удзелам суб'ектаў гаспадарання", - расказаў Андрэй Рыбакоў.

Паводле яго слоў, перагаворы правядуць на пляцоўках беларускага канцэрна і Міністэрства энергетыкі Казахстана, якія і будуць іх курыраваць. "Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час знойдзем узаемапрымальныя формы супрацоўніцтва ўжо ў выглядзе канкрэтных кантрактаў і рэалізуем планы па перапрацоўцы нафты з Казахстана на нашых нафтаперапрацоўчых заводах", - дадаў старшыня "Белнафтахіма".

Камерцыйны складнік маючых адбыцца перагавораў ён раскрываць не стаў, растлумачыўшы, што "гэта патрабуе цішыні". "Яе вынікі мы ўсе адчуем, яны, безумоўна, павінны быць узаемавыгаднымі", - падкрэсліў Андрэй Рыбакоў.

Калі перагаворы завершацца паспяхова, казахстанская нафта паступіць у Беларусь, але ў якіх аб'ёмах і па якіх цэнах, яшчэ трэба будзе вызначыць. Гэтыя аспекты не адлюстраваны ў міжурадавым пагадненні. Таксама бакі яшчэ абмяркоўваюць, якім чынам пастаўляць нафту ў Беларусь. "Усе лагістычныя ланцужкі будуць раскладзены і падлічаны. Аб'ёмы будуць узгадняцца кожны год", - дадаў старшыня канцэрна.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву міністра энергетыкі Казахстана Каната Базумбаева, з беларускім бокам узгоднены асноўныя параметры пагаднення па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. "Так, мы ўзгаднілі асноўныя параметры пагаднення аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. Кропка. Узгаднілі пагадненне, у асноўным тэкст. Можна сказаць, што 100 працэнтаў узгаднілі", - сказаў Канат Базумбаеў. Ён адзначыў, што ў пагадненні не будуць названы канкрэтныя аб'ёмы паставак, але "будуць правілы, умовы, як гэта будзе рабіцца". "Мы прадаставім беларускім партнёрам магчымасць правядзення перагавораў з нашымі нафтаздабыўнымі кампаніямі, перш за ўсё гэта нашы кампаніі на Тэнгізе, Карачаганаку і Кашагане", - удакладніў кіраўнік Мінэнерга. Ён адзначыў, што з беларускім бокам удалося дасягнуць пагаднення аб немагчымасці рээкспарту нафтапрадуктаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі