У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліс 2017

Беларусь і Калінінградская вобласць плануюць нарасціць тавараабарот да $500 млн

Беларусь і Калінінградская вобласць плануюць нарасціць тавараабарот да $500 млн13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Калінінградская вобласць плануюць нарасціць тавараабарот да $500 млн, заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Антонам Аліханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё мы павінны прыняць агульнасістэмныя меры, каб аднавіць узровень таго тавараабароту, які мелі зусім нядаўна. У адрозненне ад іншых партнёраў - рэгіёнаў Расіі, на жаль, Калінінградскі рэгіён і ў 2017 годзе ідзе з пэўнай адмоўнай дынамікай па тэмпах росту ўзаемнага тавараабароту. Таму $190 млн у 2016 годзе мы павінны ўзяць у якасці ніжняй кропкі і аднавіць тыя больш за $300 млн, якія ў нас былі. Але мы заўсёды ставілі задачу $500 млн з Калінінградам і былі даволі блізкія да гэтага. Думаю, задачу гэту мы здымаць не павінны", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што ў Калінінградскай вобласці добра вядома прадукцыя беларускага машынабудавання. Размова ідзе аб тэхніцы Мінскага аўтамабільнага завода, МТЗ, дарожна-будаўнічых машынах "Амкадор", камбайнах "Гомсельмаша". "Пастаўкі ёсць. Па МАЗах нават вельмі нядрэнная была пастаўка - 106 аўтобусаў. Мы разлічваем, што вы ацанілі іх камфорт і канкурэнтаздольнасць, і мы зможам вярнуцца да тэмы паставак гэтай тэхнікі да чэмпіянату свету 2018 года. Ва ўсякім разе, калі вы будзеце праводзіць адпаведныя тэндары, мы будзем у іх удзельнічаць", - заявіў Андрэй Кабякоў.

Беларусь і Калінінградская вобласць плануюць нарасціць тавараабарот да $500 млнАжыццяўляліся таксама адзінкавыя пастаўкі трактарнай тэхнікі, невялікія пастаўкі тэхнікі "Гомсельмаша". "Думаю, вашаму вытворча-прамысловаму комплексу значна больш патрабуецца такой тэхнікі і ён можа яе выкарыстоўваць", - дадаў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу, што Беларусь гатова супрацоўнічаць і ў галіне сельскай гаспадаркі. "У гэтым плане нам ёсць што прапанаваць: укараненне новых тэхналогій, увядзенне ў абарот новых зямель, меліярацыя - гэта ўсё тыя напрамкі, дзе мы маем нядрэнны вопыт. Вы актыўна заняліся садоўніцтвам. Беларусь пастаўляе для гэтага саджанцы, у гэтым годзе адпраўлена каля паўмільёна саджанцаў. Мы гатовы прадаўжаць супрацоўніцтва. У нас ёсць нядрэнны вопыт у будаўніцтве малочнатаварных ферм, цяплічных комплексаў - думаю, гэта таксама можа быць у вас запатрабавана", - сказаў прэм'ер-міністр.

Беларусь і Калінінградская вобласць плануюць нарасціць тавараабарот да $500 млнАндрэй Кабякоў закрануў таксама сектар будаўніцтва. "Мы заўсёды прысутнічалі даволі актыўна на рынку Калінінградскай вобласці. Наша прадукцыя будаўнічага комплексу - цэмент, вапна, жалезабетонныя вырабы, цэгла, сухія сумесі - гэта запатрабавана і пастаўляецца. Але мы лічым, што з ростам вашых магчымасцей і інвестыцыйных праграм гэта прадукцыя будзе яшчэ больш запатрабавана", - сказаў ён. Акрамя таго, цяпер абмяркоўваецца прапанова пабудаваць беларускі квартал у Калінінградзе.

Сярод іншых перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва прэм'ер-міністр назваў ІТ-сектар. "Гэта той новы напрамак, дзе ў нас таксама ёсць вельмі добрыя перспектывы для магчымага супрацоўніцтва. У цэлым патэнцыял у нас каласальны, давайце працаваць", - канстатаваў ён.

Губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў таксама адзначыў патэнцыял для росту ўзаемнага тавараабароту. "Нягледзячы на тое, што ў нас каля 15 працэнтаў "мінуса" па выніку 9 месяцаў па тавараабароце, беларускі імпарт у Калінінградскую вобласць расце (плюс 20 працэнтаў). Але ў нас ёсць куды расці, тым больш што тыя даручэнні, якія даваў наш кіраўнік дзяржавы адносна новых інвестыцыйных праектаў у галіне будаўніцтва, транспартнай інфраструктуры, дарог, партоў, будуць патрабаваць і будаўнічых матэрыялаў, якімі славіцца Беларусь", - заявіў Антон Аліханаў.

Беларусь і Калінінградская вобласць плануюць нарасціць тавараабарот да $500 млнПракаменціраваў губернатар Калінінградскай вобласці і будаўніцтва беларускага квартала. "Ідэя добрая, у нас была дамоўленасць у папярэдняга кіраўніцтва рэгіёна адносна таго, што на паўднёвым усходзе горада выдзеляць для гэтага пэўны ўчастак. Я пацвярджаю, што мы прыхільны да гэтых абавязацельстваў і гатовы пераходзіць у юрыдычную плоскасць. Работа ў гэтым напрамку вядзецца", - сказаў ён.

Паводле слоў Антона Аліханава, будзе прадоўжана і супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі. "Так, у нас ёсць добрыя вынікі ў садоўніцтве. Нам патрэбна будзе ваша падтрымка ў частцы меліярацыі. Акрамя таго, у нас ёсць некалькі праектаў па вырошчванні агародніны закрытага грунту, а таксама праектаў у галіне малочнай жывёлагадоўлі. Будзем у гэтым напрамку супрацоўнічаць", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску