Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Снж 2015

Беларусь і Яраслаўская вобласць плануюць наладзіць кааперацыю ў фармацэўтыцы

17 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Яраслаўская вобласць плануюць наладзіць кааперацыю ў вытворчасці лекавых прэпаратаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам губернатар расійскага рэгіёна Сяргей Ястрабаў перад сустрэчай з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Новая для нас тэма - фармацэўтыка. Перспектыўная і для Расіі, і для Беларусі. Мы гатовы пастаўляць свой прадукт, разам вырабляць лякарствы ў Беларусі, дапамагаць асвойваць новыя тэхналогіі", - адзначыў Сяргей Ястрабаў.

Таксама, паводле яго слоў, перспектыўнай для супрацоўніцтва з'яўляецца сфера дарожнага будаўніцтва. "Мы гатовы будзем супрацоўнічаць з беларускімі праектнымі арганізацыямі, якія не так моцна загружаны і гатовы скласці канкурэнцыю расійскім кампаніям. Ёсць сістэма тэндараў, якая можа стаць рэзультатыўнай для беларускіх арганізацый", - запэўніў губернатар.

У цэлым Сяргей Ястрабаў канстатаваў, што ў Беларусі і Яраслаўскай вобласці шырокі спектр напрамкаў для ўзаемадзеяння, якія неабходна пашыраць. "Нельга спыняцца, трэба працаваць", - падагульніў ён.

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада, у студзені-кастрычніку 2015 года тавараабарот паміж Беларуссю і Яраслаўскай вобласцю склаў $132,6 млн, что на 46,6 працэнта менш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд.

Аснову беларускага экспарту ў Яраслаўскую вобласць складаюць пастаўкі скручанага дроту з чорных металаў, палімераў этылену, комплексных сінтэтычных ніцей, пластмасавай тары, полікарбонавых кіслот, абутку, рухавікоў унутранага згарання.

Бакамі рэалізуецца Праграма супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Яраслаўскай вобласці на 2014-2016 гады. Створана рабочая група па супрацоўніцтве, адбыліся два пасяджэнні.

У Яраслаўскай вобласці на базе ААТ "Белрусагратэхніка" створана сумеснае прадпрыемства па зборцы, продажы і абслугоўванні прэс-падборшчыкаў для падбору льнотрасты і паўпрычэпаў ААТ "Бабруйскаграмаш".

У 2015 годзе пачаты пастаўкі тэхнікі для сартавання, захоўвання і ўпакоўкі бульбы вытворчасці ДП "Эксперыментальны завод" РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі