Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Лют 2022

Беларусь і Японія абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння кампаній дзвюх краін

Беларусь і Японія абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння кампаній дзвюх краін
Фота mfa.gov.by

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін сустрэўся з прэзідэнтам японскай кампаніі Career Consulting Ісаа Мурадатэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Японіі.

Нараўне з абмеркаваннем магчымых перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння кампаніі з беларускімі партнёрамі, да ведама японскага субяседніка была даведзена інфармацыя адносна бягучага стану двухбаковага палітычнага, парламенцкага, рэгіянальнага і эканамічнага ўзаемадзеяння.

Пасол праінфармаваў аб маючым адбыцца ў Беларусі канстытуцыйным рэферэндуме, а таксама асаблівасцях інфармацыйнага асвятлення ў беларускіх і японскіх СМІ мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Японіяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі