Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2018

Беларусь і Huawei плануюць рэалізаваць сумесны праект па пастаўцы сеткавых рашэнняў для медыцыны

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Huawei плануюць рэалізаваць сумесны праект па пастаўцы сеткавых рашэнняў для медыцыны. Размова аб гэтым ішла сёння ў час сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна з прадстаўнікамі кампаніі Huawei Technoloqies Ltd, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Калінін расказаў, што плануецца да рэалізацыі праект па пастаўцы сеткавых рашэнняў і абсталявання Huawei для РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава і Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера. "Акрамя таго, вялікую ўвагу мы ўдзяляем супрацоўніцтву з кампаніяй у галіне адукацыі. Напрыклад, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі з 2011 года функцыянуе вучэбны цэнтр Huawei. У 2016-м вучэбны цэнтр кампаніі таксама быў адкрыты пры віцебскім філіяле акадэміі", - растлумачыў ён.

Таксама намеснік прэм'ер-міністра зрабіў акцэнт на рэалізацыі міжнароднага адукацыйнага праекта для маладых спецыялістаў "Насенне будучыні". "Маладыя беларусы вельмі ўдзячны за магчымасць вывучыць тыя тэхналогіі, якімі валодае кампанія Huawei", - сказаў ён.

Акрамя таго, віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што ў адной са школ Магілёўскай вобласці Huawei рэалізуе пілотны праект "Разумны клас". У далейшым праект можа быць распаўсюджаны па ўсёй краіне. "Прадаўжаецца работа і па ўкараненні ў Беларусі рашэнняў "Разумны дом" і "Бяспечны горад". Наша краіна і ў далейшым мае намер падтрымліваць і развіваць плённае супрацоўніцтва з карпарацыяй Huawei, прадастаўляць найбольш выгадныя ўмовы для інвесціравання ў сектар інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій", - падкрэсліў ён.

Анатоль Калінін паведаміў, што за час супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў з кампаніяй Huawei было рэалізавана сумесных праектаў на суму больш як $400 млн. У прыватнасці, на базе прадуктаў і рашэнняў карпарацыі "Белтэлекам" ажыццяўляецца будаўніцтва сучаснай інфраструктуры, у тым ліку мультысэрвісных сетак наступнага пакалення. "Дзякуючы гэтаму Беларусь двойчы вызначана Міжнародным саюзам электрасувязі ў дзясятцы краін, якія найбольш дынамічна развіваюцца ў галіне ІКТ", - заявіў ён.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што Huawei зарэгістравана ў якасці першага рэзідэнта ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Цяпер на базе офіса ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыс" у індустрыяльным парку функцыянуе выставачны цэнтр для дэманстрацыі тэхналагічных магчымасцей кампаніі для карпаратыўнага сегмента рынку ў галіне сувязі.

Віцэ-прэзідэнт Huawei Эмі Лін выказала гатоўнасць прадаўжаць плённае супрацоўніцтва з беларускімі кампаніямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі