Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Jan 2018

Беларусь і Грузія маюць намер дасягнуць да 2020 года тавараабароту ў памеры $200 млн

31 студзеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь і Грузія маюць намер дасягнуць да 2020 года тавараабароту ў памеры $200 млн. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы на пасяджэнні міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія некалькі гадоў беларуска-грузінскія адносіны набылі ўстойлівы характар, дынамічна развіваюцца. У нас ніколі не было канфліктаў паміж народамі, урадамі, мы заўсёды знаходзілі магчымасць працаваць адзін з адным. Кіраўнікамі дзяржаў пастаўлена задача ў даволі кароткі перыяд - хаця б да 2020 года - выйсці на тавараабарот як мінімум $200 млн", - адзначыў Міхаіл Русы.

Паводле яго слоў, Беларусі і Грузіі за апошнія некалькі гадоў удалося актывізаваць развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку ў эканамічным плане. Міхаіл Русы выказаў падзяку грузінскім калегам за тое, што бакі заўсёды знаходзілі магчымасць аператыўна вырашаць узнікаючыя праблемныя моманты. "Работа ў 2016 годзе, калі тэмп росту тавараабароту перасягнуў 60 працэнтаў, рэзультат 2017-га даюць магчымасць гаварыць аб тым, што гэты год мы завершым з рэзультатам $126-127 млн, г.зн. яшчэ год добра папрацаваць - і трэба выходзіць на пастаўленыя задачы (дасягненне тавараабароту ў памеры $200 млн. - Заўвага БЕЛТА). Агульныя падыходы ёсць", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Русы таксама вітаў агучаную прапанову стварыць рабочыя падгрупы па розных напрамках для павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі