Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Sep 2016

Беларусь і Германія вывучаюць магчымасці кааперацыі і інвестыцыйнага супрацоўніцтва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Германія вывучаюць магчымасці кааперацыі і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Размова аб гэтым ішла ў час Дня беларускай эканомікі, які прайшоў 27 верасня ў Гандлёвай палаце Гамбурга, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У час абмеркаванняў асноўны акцэнт быў зроблены на магчымасцях кааперацыі і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Германіі з улікам удзелу Беларусі ў ЕАЭС, а таксама ўзаемадзеяння ў сферах транспарту, лагістыкі і энергетыкі. У рамках бізнес-форуму прайшлі сустрэчы беларускіх удзельнікаў з зацікаўленымі прадстаўнікамі нямецкіх фірм", - расказалі ў ведамстве.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой, намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Руслан Есін, прадстаўнікі кіраўніцтва адміністрацыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень", ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, свабодных эканамічных зон, а таксама беларускіх прадпрыемстваў.

З нямецкага боку ў Дні беларускай эканомікі прынялі ўдзел прадстаўнікі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі, прадпрымальніцкіх аб'яднанняў, банкаўскіх і кансалтынгавых структур, бізнес-колаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі