Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Jun 2015

Беларусь і Францыя плануюць заключыць міжурадавае пагадненне ў сферы аўтаперавозак

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Францыя плануюць заключыць міжурадавае пагадненне аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўгенам Рагачовым 16-18 чэрвеня наведала Францыю. Адбыліся перагаворы з міністрам транспарту Францыі Алэнам Відалісам, у час якіх бакі дамовіліся аб неабходнасці заключэння ў бліжэйшы час міжурадавага пагаднення аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў. У перагаворах прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка і дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Уладзімір Косцін.

Міністр транспарту Францыі выказаў задавальненне развіццём беларуска-французскага супрацоўніцтва ў сферах авія- і чыгуначнага транспарту, асобна адзначыўшы ў якасці станоўчага прыкладу ўзаемадзеянне авіякампаніі "Белавія" і Air France. Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымую рэалізацыю ў бліжэйшы час канкрэтных праектаў супрацоўніцтва паміж беларускімі і французскімі кампаніямі, якія працуюць у транспартнай сферы, а таксама займаюцца развіццём транспартнай інфраструктуры.

Прадстаўнікі Мінтранса Беларусі правялі перагаворы з намеснікам дырэктара па дзяржаўных гарантыях французскай страхавой кампаніі для знешняга гандлю Coface Маэліяй Дзюфур па пытаннях магчымага прадастаўлення гарантый страхавога пакрыцця крэдытных рэсурсаў для рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Беларусі. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя правяла пераворы з французскай кампаніяй Vinci аб магчымым удзеле кампаніі ў рэалізацыі праектаў, накіраваных на развіццё транспартнай інфраструктуры Беларусі.

Беларуская дэлегацыя таксама наведала 51-ы міжнародны авіясалон у Ле Буржэ, у час наведвання прайшлі перагаворы з французскай кампаніяй Thales і шэрагам іншых замежных кампаній - удзельнікаў салона.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі