Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Чэр 2016

Беларусь і Фінляндыя праяўляюць узаемным інтарэс да пашырэння гандлёвых кантактаў

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочы візіт дэлегацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі на чале з намеснікам міністра Аленай Купчыной у Фінляндыю адбыўся 13-14 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Адбылася сустрэча кіраўніка беларускай дэлегацыі з міністрам замежных спраў Фінляндыі Ціма Сойні. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-фінляндскіх адносін, а таксама ўзаемадзеянне па лініі Беларусь - ЕС і ў міжнародных арганізацыях.

У час візіту праведзены кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Фінляндыі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, фінляндскую - генеральны дырэктар Дэпартамента Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў Фінляндыі Тэрхі Хакала. Бакі разгледзелі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Удзельнікі мерапрыемства канстатавалі ўзаемны інтарэс абедзвюх краін да пашырэння гандлёвых кантактаў, рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку з выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.

У ходзе сустрэчы Алены Купчыной са старшынёй камісіі па міжнародных справах парламента Фінляндыі Анты Кайканенам абмеркавана шырокае кола пытанняў, якія датычацца дынамікі і перспектыў развіцця двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Фінляндыяй, адносін з суседнімі дзяржавамі і Еўрапейскім саюзам, уключаючы "Усходняе партнёрства", развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі