У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2015

Беларусь і Егіпет распрацуюць дарожную карту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

28 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет распрацуюць дарожную карту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым дамовіліся прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі на сустрэчы 28 верасня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дарожная карта будзе распрацавана на пасяджэнні міжурадавай камісіі, якое пройдзе да канца года ў Каіры.

Лідары дзвюх дзяржаў абмеркавалі ідэю рэалізацыі шматбаковых эканамічных праектаў з удзелам Беларусі, Егіпта і трэціх краін.

Гэта першая сустрэча лідараў дзвюх краін. Прэзідэнты дамовіліся аб абмене візітамі паміж Беларуссю і Егіптам на вышэйшым узроўні.

Кіраўнікі дзяржаў таксама пацвердзілі стабільнасць і ўстойлівасць адносін паміж Беларуссю і Егіптам, трывалыя традыцыі ўзаемнага разумення і падтрымкі, у тым ліку ў шматбаковых міжнародных арганізацыях.Беларусь і Егіпет распрацуюць дарожную карту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску