У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Чэр 2019

Беларусь і Егіпет дамовіліся ўстараніць бар'еры ў гандлі

Беларусь і Егіпет дамовіліся ўстараніць бар'еры ў гандлі

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет дамовіліся ўстараніць бар'еры ў гандлі. Гэта тэма была закранута сёння на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За два гады пасля сустрэчы на вышэйшым узроўні беларуска-егіпецкі тавараабарот вырас у два разы. Але, як мы з вамі толькі што канстатавалі, гэта не адпавядае існуючаму патэнцыялу. Мы можам значна больш, і ў нас ёсць усе магчымасці выйсці на больш высокія паказчыкі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, бакі ў час перагавораў у вузкім складзе дамовіліся ўстараніць бар'еры ў гандлі. "Мы прыкладзём з нашага боку і з боку Егіпта намаганні для таго, каб зняць усялякія бар'еры ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Мы хацелі б, каб беларусы як надзейныя вашы сябры і партнёры мелі дакладную структуру і сістэму, працэдуру рэгістрацыі пастаўшчыкоў прадукцыі ў Егіпет", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Для павелічэння аб'ёмаў прадукцыі сумеснай вытворчасці, адзначыў Прэзідэнт, патрабуецца стварэнне ўрадам Егіпта роўных умоў па ўдзеле ў тэндарах, размяшчэнні дзяржаўных заказаў на тавары, што вырабляюцца ў рамках сумесных праектаў, аказанне фінансавага садзейнічання прадпрыемствам. "Тое ж самае, мы дамовіліся з Прэзідэнтам, зробім і мы са свайго боку", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі бок разлічвае разам з Егіптам ствараць прадукт і сумесна забяспечваць яго рэалізацыю, у тым ліку на знешніх рынках. "Гэта дасць магчымасць вашай краіне павялічыць экспарт. Такі падыход выгадны як Мінску, так і Каіру", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён дадаў, што Беларусь выступае за свабоднае перамяшчэнне тавараў і падтрымлівае прапанову егіпецкага боку аб заключэнні пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Егіптам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску