Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Май 2016

Беларусь і Чэхія вызначылі новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Чэхія вызначылі новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва на пасяджэнні змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і бізнес-форуме, якія прайшлі ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Пасяджэнне камісіі прайшло пад старшынствам намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова і намесніка міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі Іржы Калібы.

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-чэшскага супрацоўніцтва і вызначылі новыя перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў тым ліку ў такіх сферах, як энергетыка, прамысловасць, транспарт, сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, навука і тэхналогіі, стандартызацыя, а таксама абмеркаваны пытанні актывізацыі супрацоўніцтва ў фінансавай і дагаворна-прававой сферах. Пасля завяршэння пасяджэння падпісаны падагульняючы пратакол і мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Упраўленнем па тэхнічнай стандартызацыі і дзяржаўных выпрабаваннях Чэшскай Рэспублікі.

19 мая таксама адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі Яна Младэка, на якой былі разгледжаны перспектыўныя напрамкі беларуска-чэшскага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканамічную сферу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс