Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2017

Беларусь і Чэхія правялі кансультацыі кіраўнікоў эканамічных дэпартаментаў знешнепалітычных ведамстваў

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Празе адбыліся першыя кансультацыі на ўзроўні кіраўніцтва эканамічных дэпартаментаў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Чэхіі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пасольства Беларусі ў Чэхіі.

Бакі абмеркавалі сумесныя дзеянні па развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза на гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным трэках у рамках "Усходняга партнёрства" і іншых ініцыятыў.

Акрамя таго, тэмамі кансультацый сталі супрацоўніцтва беларускага і чэшскага бакоў у кантэксце дыялогу Беларусі з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй, узаемадзеянне ў рамках кітайскіх ініцыятыў, у тым ліку "Эканамічны пояс Шаўковага шляху" і на пляцоўцы форуму "16 + 1".

Беларуская дэлегацыя таксама правяла перагаворы ў чэшска-беларускай гандлёва-прамысловай палаце і агенцтве "ЧэхТрэйд".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі