Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Лют 2022

Беларусь і Чад зацікаўлены ў рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах эканомікі

Беларусь і Чад зацікаўлены ў рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах эканомікі

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Чад зацікаўлены ў рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах эканомікі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Чад у Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Адамам Бешырам Махамудам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт палаты.

"Бакі разгледзелі асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння дзелавых колаў дзвюх краін, перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, адукацыі, магчымасці арганізацыі двухбаковых мерапрыемстваў, у тым ліку прэзентацыі гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Рэспублікі Чад для прадстаўнікоў беларускага бізнесу", - расказалі ў БелГПП.

Акрамя таго, старшыня БелГПП запрасіў пасла і прадстаўнікоў дзелавых колаў Чада прыняць удзел у трэцім Беларуска-Афрыканскім эканамічным форуме, правядзенне якога запланавана на май гэтага года ў Каіры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі