Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Май 2015

Беларусь і Бранская вобласць плануюць стварыць сумесную вытворчасць веласіпедаў

21 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь і Бранская вобласць плануюць стварыць сумесную вытворчасць веласіпедаў. Аб гэтым паведаміў сёння ў час прэзентацыі знешняй эканамічнай дзейнасці Бранскай вобласці ў Мінску губернатар рэгіёна Аляксандр Багамаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы прадстаўляем нашу выстаўку, перадавыя прадпрыемствы ў сельскагаспадарчай і прамысловай галінах. Нам важна, каб беларускія партнёры больш даведаліся пра нашы магчымасці", - падкрэсліў Аляксандр Багамаз.

У час выстаўкі прагучала прапанова кіраўніцтва Жукоўскага веламотазавода аб стварэнні сумеснай вытворчасці. "Прадстаўнікі беларускага боку зацікавіліся, у вас жа таксама ёсць падобны завод і чаму б нам не стварыць сумеснае прадпрыемства? Лічу, гэта будзе рэалізавана", - адзначыў ён.

Гаворачы аб сельскай гаспадарцы свайго рэгіёна, губернатар Бранскай вобласці падкрэсліў, што гэта галіна развіваецца дынамічна. Тэмп росту складае 20-30 працэнтаў у год. "Нам цяпер неабходна тая тэхніка, якая дае магчымасць працаваць на ўзроўні сусветных стандартаў, і нашы сельгасвытворцы разумеюць, што беларуская тэхніка не ўступае імпартным аналагам, але таннейшая ў разы, - сказаў ён. - Гэта дае яшчэ адзін шанц на развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Беларуссю".

Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што задаволены інтэграцыйнымі працэсамі ў галіне эканомікі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі паміж прадпрыемствамі Бранскай вобласці і Беларусі. "Але трэба рухацца далей з улікам новых рэалій Еўразійскага эканамічнага саюза. Бранская вобласць уваходзіць у першую дзясятку па аб'ёме тавараабароту ў Расіі. Пры гэтым гэта не сыравінны рэгіён. Тут няма газу і нафты, толькі прадукцыя прамысловай вытворчасці і сельскай гаспадаркі. У нас ёсць патэнцыял для супрацоўніцтва", - рэзюмаваў ён.

Кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі ў Смаленску Мікалай Куцко адзначыў, што за апошнія пяць гадоў узаемны тавараабарот Беларусі і дзесяці расійскіх рэгіёнаў, што ўваходзяць у зону адказнасці аддзялення, вырас больш як у 4 разы. "Мы павялічылі лічбу з $2 млрд да $8,5 млрд. У зону нашай адказнасці ўваходзяць такія гарады, як Смаленск, Бранск, Белгарад, Тула, Варонеж, Арол, Калуга. Такія прэзентацыі, як тая, што прайшла сёння, мы плануем арганізоўваць з усімі гэтымі рэгіёнамі", - падкрэсліў ён.

Амаль 20 прадпрыемстваў Бранскай вобласці сёння прэзентавалі свае магчымасці на выстаўцы знешнеэканамічнай дзейнасці гэтага рэгіёна. Адбылося пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Бранскай вобласці, у час якой быў падпісаны план мерапрыемстваў па аптымізацыі супрацоўніцтва на 2015-2016 гады. Акрамя эканамічных пытанняў, у яго ўвайшоў і шырокі блок пытанняў сацыяльнай сферы, аховы здароўя, адукацыі, навукі, турызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі