Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Стд 2019

Беларусь і Азербайджан плануюць стварыць сумесную вытворчасць электробусаў

Беларусь і Азербайджан плануюць стварыць сумесную вытворчасць электробусаў

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш" і Гянджынскі аўтамабільны завод прапрацоўваюць магчымасць стварэння ў Азербайджане сумеснай вытворчасці электробусаў. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага з кіраўніком выканаўчай улады азербайджанскага горада Гянджы Ніязі Байрамавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Русы адзначыў вялікія перспектывы ў развіцці адносін Беларусі як з Гянджы, так і з Азербайджанам у цэлым. "Гянджы - унікальны рэгіён для рэалізацыі шэрага інвестыцыйных праектаў. У сур'ёзнай прапрацоўцы новыя тэхналогіі па стварэнні сумеснай вытворчасці па выпуску электробусаў на базе вашага прадпрыемства (Гянджынскага аўтамабільнага завода. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў віцэ-прэм'ер. - Ужо абмеркавалі перспектывы, у тым ліку пытанні перадачы тэхналогій, суправаджэння, каб сумеснае прадпрыемства было вельмі моцным, працавала з улікам лакалізацыі, якая дасць магчымасць уключыць у абарот усе нашы існуючыя магутнасці".

Дзве краіны таксама працуюць над стварэннем вытворчасці трактароў у Турцыі. "З вашай базай будзем працаваць з Турэцкай Рэспублікай. Думаю, што ў красавіку ацэнім першыя рэзультаты. Гэта даволі сур'ёзны, амбіцыйны праект, які сведчыць аб тым, што трансгранічнае, міждзяржаўнае супрацоўніцтва трох дзяржаў выходзіць на даволі высокі ўзровень", - адзначыў Міхаіл Русы.

Ён таксама прапанаваў азербайджанскаму боку разгледзець магчымасць стварэння сумеснай вытворчасці малочных прадуктаў. "З вашай пляцоўкі вельмі зручна працаваць разам на рынкі трэціх дзяржаў", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Ніязі Байрамаў у час візіту азербайджанскай дэлегацыі ў Беларусь наведае завод "Белкамунмаш". "Ёсць жаданне сумесна працаваць, збіраць электробусы. Гэта дадатковыя рабочыя месцы", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі