Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліс 2015

Беларусь і Азербайджан плануюць больш актыўна развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва

27 лістапада, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан плануюць больш актыўна развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў перад пачаткам беларуска-азербайджанскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы правялі перагаворы з кіраўніцтвам Азербайджанскага фонду заахвочвання экспарту і інвестыцый, акрамя таго, адбылася сустрэча з міністрам эканомікі і прамысловасці Азербайджана, у час якой размова ў першую чаргу ішла аб выхадзе на рэгіянальнае супрацоўніцтва. Мы дамовіліся, каб нашы абласныя гандлёва-прамысловыя палаты ўстанавілі прамыя кантакты з азербайджанскім бізнесам. Ужо ў пачатку наступнага года зробім шэраг візітаў менавіта для развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва", - паведаміў Міхаіл Мятлікаў.

Паводле яго слоў, вялікія перспектывы для супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана ёсць у сферы турызму, аб гэтым сведчыць той факт, што беларускі "Цэнтркурорт" сёння падпісвае мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы развіцця турызму з Асацыяцыяй падтрымкі і развіцця аздараўленчага і тэрмальнага турызму Азербайджана. "Акрамя таго, робім стаўку на інфраструктурныя аб'екты. Сёння ў Азербайджане ідзе вялікае будаўніцтва, і мы абмяркоўвалі магчымасць паставак у гэту краіну нашай камунальнай тэхнікі. Размова можа ісці аб арганізацыі зборачнай вытворчасці такой тэхнікі, а таксама аўтобусаў МАЗ на газаматорным паліве ў горадзе Гянджа" , - растлумачыў ён.

У Азербайджане дзейнічаюць 3 прадпрыемствы з беларускім капіталам, прадукцыя 40 прадпрыемстваў Беларусі прадстаўлена на гэтым рынку 30 азербайджанскімі дылерамі. У Беларусі працуюць 18 кампаній з азербайджанскім капіталам і каля 30 сумесных прадпрыемстваў. Тавараабарот паміж краінамі за студзень-верасень 2015 года склаў $251 млн, або 94 працэнты да ўзроўню мінулага года, але спаду ў фізічных аб'ёмах не адбылося. Такі тавараабарот - гэта не мяжа, мы будзем шукаць выйсце на сумесныя вытворчасці", - канстатаваў Міхаіл Мятлікаў. У 2014 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў каля $330 млн.

Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум праходзіць сёння ў Мінску ў рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева. На бізнес-форуме разглядаюцца перспектыўныя напрамкі развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, праведзены перамовы аб магчымасцях супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў у сферах машынабудавання, нафтахіміі, металургіі, будаўніцтва і архітэктуры, сельскай гаспадаркі, распрацоўкі праграмнага забеспячэння, транспарту, турызму. У мерапрыемстве прымаюць удзел больш як 40 кампаній Азербайджана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі