У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Сак 2019

Беларусь і Аўстрыя абмяркоўваюць магчымасць сумесных праектаў у харчовай прамысловасці і энергетыцы

Беларусь і Аўстрыя абмяркоўваюць магчымасць сумесных праектаў у харчовай прамысловасці і энергетыцы
Фота з архіву

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чацвёртым пасяджэнні аўстрыйска-беларускага дзелавога савета, які праходзіць сёння ў Мінску, бізнесмены дзвюх краін абмяркоўваюць магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў у харчовай прамысловасці і энергетыцы. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска-аўстрыйскаму супрацоўніцтву ўласціва актыўнае ўзаемадзеянне, рэалізуецца шэраг буйных інвестпраектаў. "У гэтым ключы варта прадаўжаць работу. Цяпер на стале нашых дзелавых перагавораў ёсць яшчэ некалькі інвестпраектаў. Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час будуць зрухі ў іх рэалізацыі. Абмяркоўваемыя сферы звязаны з перапрацоўкай прадуктаў харчавання (пастаўка абсталявання і стварэнне вытворчасцей) і высокатэхналагічныя праекты ў галіне энергетыкі, вытворчасці абсталявання, у тым ліку ўпаковачнага", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Аўстрыйскія інвестыцыі ў эканоміку Беларусі за апошнія восем гадоў склалі каля $6 млрд, у тым ліку ў 2017 годзе - каля $300 млн, у 2018-м - $296 млн. Тавараабарот дзвюх краін у мінулым годзе перавысіў $170 млн. "Нас не задавольвае гэты ўзровень тавараабароту, патэнцыял узаемадзеяння дзвюх краін больш значны. Спецыфіка аўстрыйскіх партнёраў у тым, што частка беларускай прадукцыі ідзе праз Аўстрыю на рынкі трэціх краін. Думаю, што гэта нядрэнна, але нам трэба гэта супрацоўніцтва ачысціць ад дадатковых абцяжаранняў, якія часам звязаны з пасрэдніцкай работай", - адзначыў старшыня БелГПП.

Сустаршыня аўстрыйска-беларускага дзелавога савета, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі прамыслоўцаў Аўстрыі Хуберт Берч падкрэсліў, што беларускія прадпрыемствы прадастаўляюць шмат магчымасцей для супрацоўніцтва з аўстрыйскімі кампаніямі. "Індустрыяльны парк "Вялікі камень", свабодныя эканамічныя зоны прадастаўляюць добрыя магчымасці для інвесціравання. Гэтыя магчымасці аўстрыйскія фірмы вывучаюць і ўжо часткова імі карыстаюцца", - дадаў ён.

У рабоце аўстрыйска-беларускага дзелавога савета ўдзельнічаюць прадстаўнікі 13 аўстрыйскіх кампаній, якія працуюць у сферах фармацэўтыкі, вытворчасці абсталявання, IT-сферы і іншых. Перспектывы супрацоўніцтва абмяркоўваюць больш за 150 бізнесменаў з дзвюх краін.

Наступнае, пятае пасяджэнне аўстрыйска-беларускага дзелавога савета пройдзе ў 2020 годзе ў Вене.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс