Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Врс 2014

Беларусь і Арменія будуць супрацоўнічаць у галіне гарантавання бяспекі атамных электрастанцый

23 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь і Арменія будуць супрацоўнічаць у галіне гарантавання бяспекі атамных электрастанцый. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арменіі ў Беларусі Армен Хачатран, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Арменіі ўжо больш як 40 гадоў працуе атамная электрастанцыя. Акрамя таго, у нас ёсць навукова-даследчы інстытут па эксплуатацыі такіх аб'ектаў, калісьці ён меў статус усесаюзнага. Гэта значыць мы маем вялікі вопыт у гэтай галіне і гатовы ім падзяліцца", - адзначыў Армен Хачатран.

Паводле яго слоў, Беларусь і Арменія знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых сфер узаемадзеяння. "Цяпер мы гатовы больш актыўна супрацоўнічаць у галіне турызму, аховы здароўя, высокіх тэхналогій", - падкрэсліў пасол.

Таксама намаганні дыпламатаў дзвюх краін накіраваны на павелічэнне ўзаемнага тавараабароту. У студзені-ліпені 2014 года ён перасягнуў $20 млн. Пры гэтым акцэнт зроблены ў бок беларускага экспарту, які склаў $15,4 млн. Армянскіх тавараў у Беларусь пастаўлена на суму больш як $5 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі