У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2015

Беларусь і Арменія абмяркуюць перспектывы стварэння міжнароднага цэнтра па трансферы тэхналогій

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы стварэння міжнароднага цэнтра па трансферы тэхналогій будуць абмеркаваны на другім пасяджэнні сумеснай беларуска-армянскай камісіі па пытаннях навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, якое адбудзецца ў час візіту ў Арменію 27-28 жніўня беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандрам Шуміліным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

"У парадку дня сем пытанняў, у тым ліку абмеркаванне перспектыўных напрамкаў навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, а таксама тэрмінаў правядзення конкурсу сумесных праектаў па прыкладных даследаваннях, накіраваных на стварэнне сумесных лабараторый, - адзначылі ў прэс-службе. - Акрамя таго, плануецца разгледзець перспектывы стварэння міжнароднага цэнтра па трансферы тэхналогій".

Плануецца, што ў час візіту пройдуць сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і навукі, Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама з прадстаўнікамі навуковых і дзелавых колаў.

Аляксандр Шумілін плануе таксама наведаць шэраг арганізацый, якія вырабляюць інавацыйныя прадукты (тэхнапаркі, разумны горад, навукаград) і Інстытут сінхратронных даследаванняў "КЕНДЛ", які працуе ў галіне атрымання новых ведаў аб структуры і ўласцівасцях прынцыпова новых матэрыялаў і сістэм, уключаючы гібрыдныя матэрыялы і сістэмы з біяарганічнымі кампанентамі. На базе інстытута рэалізуецца некалькі высокатэхналагічных праектаў, у тым ліку праект АРЭАЛ (гэта лінейны паскаральнік з лазернай высокачастотнай пушкай). У 2014 годзе "КЕНДЛ" выканаў важны заказ па стварэнні электрафізічнай апаратуры для нямецкага паскаральнага цэнтра ДЕЗІ.

З Інстытутам сінхратронных даследаванняў беларускія вучоныя плануюць выконваць сумесныя даследаванні і эксперыменты па дыягностыцы і лячэнні анкалагічных захворванняў, радыяцыйнай стойкасці матэрыялаў і сінтэзе новых матэрыялаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску