У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Чэр 2015

Беларусь і Арменія абмяркоўваюць адкрыццё прадпрыемства па зборцы сельгастэхнікі ў Гюмры

29 чэрвеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Беларусь і Арменія абмяркоўваюць адкрыццё прадпрыемства па зборцы сельгастэхнікі ў горадзе Гюмры, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі перад пачаткам сустрэчы парламенцкіх дэлегацый дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, Віктар Гумінскі адзначыў, што патэнцыял эканамічнага супрацоўніцтва выкарыстоўваецца не поўнасцю, у сувязі з чым неабходна шукаць варыянты для паглыблення адносін у гэтай сферы. "Стан гандлёва-эканамічных адносін, які сёння ў нас ёсць, ніяк не можа задаволіць ні наш, ні армянскі бок", - заўважыў ён. "Мы даўно вядзём размову (у тым ліку па просьбе армянскага боку) аб адкрыцці прадпрыемства па зборцы сельскагаспадарчай тэхнікі ў горадзе Гюмры, але, на жаль, пакуль у гэтым пытанні мы далёка не рушылі", - сказаў Віктар Гумінскі, растлумачыўшы пры гэтым, што абмяркоўваюцца магчымасці з перспектывай выхаду на рынкі трэціх краін.

Парламенцкая дэлегацыя Арменіі на чале з намеснікам старшыні Нацыянальнага сходу гэтай краіны Эдуардам Шармазанавым наведвае Беларусь з 29 чэрвеня па 2 ліпеня. Дэлегацыя прыме ўдзел у дзявятым пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Беларусі і Нацыянальнага сходу Арменіі. Запланаваны і двухбаковыя перагаворы.

Акрамя таго, замежныя госці прымуць удзел у адкрыцці ў Брэсце хачкара воінам-армянам, якія загінулі пры абароне Брэсцкай крэпасці. Падрыхтавана і культурная праграма - яны наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску