У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Сак 2015

Беларусь і Амурская вобласць маюць намер павялічыць аб'ёмы ўзаемнага гандлю

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Амурская вобласць Расіі прапрацуюць пытанні павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю. У прыватнасці, размова ідзе аб нарошчванні экспартных паставак беларускай прадукцыі аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў па выніках візіту ў Беларусь дэлегацыі Амурскай вобласці.

У час візіту адбылося трэцяе пасяджэнне пастаянна дзеючай рабочай групы па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і расійскага рэгіёна, на якім было адзначана прыкметнае зніжэнне тавараабароту ў 2014 годзе. На гэта, паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі Амурскай вобласці Сяргея Волагдзіна, быў шэраг аб'ектыўных прычын (у тым ліку паводка 2013 года). "Шляхі вырашэння ўжо знойдзены, - адзначыў пасля пасяджэння кіраўнік сельскагаспадарчага ведамства Амурскай вобласці. - Мы гатовы рухацца далей".

Так, бакі дамовіліся прапрацаваць пытанне павелічэння аб'ёмаў паставак беларускай мяса-малочнай і харчовай прадукцыі ў Амурскую вобласць. У прыватнасці, разглядаецца магчымасць візіту прадстаўнікоў КУП "Калінкавіцкі малочны камбінат" у гэты рэгіён з мэтай актывізацыі экспартных паставак сухога малака.

"Акрамя таго, будзе прадоўжана супрацоўніцтва ў галіне племянной жывёлагадоўлі. У 2015 годзе мы паставім у Амурскую вобласць тысячу галоў племяннога маладняку буйной рагатай жывёлы, у 2016 годзе - дзве тысячы", - адзначыў Аляксей Багданаў.

Дамовіліся бакі прапрацаваць пытанне аб праектаванні ў Амурскай вобласці малочнатаварнай фермы, удзелу беларускіх будаўнічых арганізацый ва ўзвядзенні аб'ектаў прамысловага прызначэння і жыллёвага будаўніцтва. Прадоўжыцца ўзаемадзеянне паміж установамі адукацыі аграрнага профілю Рэспублікі Беларусь і Амурскай вобласці, супрацоўніцтва ў галіне селекцыі, сортавыпрабавання, насенняводства, а таксама абмену селекцыйным матэрыялам сельскагаспадарчых культур і па шэрагу іншых напрамкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс