Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Apr 2016

Беларусь і Афганістан сфарміруюць дарожную карту двухбаковага ўзаемадзеяння

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Афганістан сфарміруюць дарожную карту двухбаковага ўзаемадзеяння. Аб гэтым 27 красавіка ішла размова на сустрэчы ў Пекіне кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея з намеснікам міністра замежных спраў Афганістана Хікматам Халілам Карзаем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"На перагаворах прыняты канкрэтныя рашэнні аб кантактах на бліжэйшы час у мэтах выпрацоўкі сумесных першачарговых дзеянняў дзвюх краін, якія будуць пакладзены ў аснову дарожнай карты двухбаковага ўзаемадзеяння", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам у час сустрэч з кіраўніцтвам Афганістана ва Уфе ў ліпені 2015 года і ў Стамбуле ў красавіку 2016 года.

Уладзімір Макей знаходзіцца з рабочым візітам у Пекіне, дзе ўдзельнічае ў пасяджэнні міністраў замежных спраў краін - членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА).

Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі - гэта буйны рэгіянальны форум па развіцці і ўмацаванні супрацоўніцтва, бяспекі, эканамічнага росту і стабільнасці ў Азіі.

НУМДА аб'ядноўвае 26 краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Статус наглядальніка пры Нарадзе акрамя Беларусі маюць Бангладэш, Інданезія, Ліван, Малайзія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Украіна, Філіпіны, Японія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі