Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Лют 2025

БелАЭС сумарна выпрацавала 40 млрд кВт.гадз электраэнергіі

БелАЭС сумарна выпрацавала 40 млрд кВт.гадз электраэнергіі
Фота з архiва

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская АЭС выпрацавала 40 млрд кВт.гадз электраэнергіі з моманту ўключэння першага энергаблока ў аб'яднаную энергасістэму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Гэта дало магчымасць замясціць больш за 10 млрд куб.м прыроднага газу, значна знізіць валютную нагрузку на эканоміку, а таксама скараціць выкіды парніковых газаў у атмасферу больш як на 14 млн т.

Станцыя забяспечвае каля 40 працэнтаў патрэбнасцей краіны ў электраэнергіі і ўносіць значны ўклад у забеспячэнне энергетычнай бяспекі Беларусі.

За 2024 год БелАЭС выпрацавана 15,7 млрд кВт.гадз электраэнергіі - гэта на трэць больш, чым за 2023 год.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце "АЭС-2006", які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі трэцяга пакалення павышанай бяспекі. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць - унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі