Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Стд 2021

БЧ у 2020 годзе павялічыла аб'ём кантэйнерных перавозак у 1,4 раза

БЧ у 2020 годзе павялічыла аб'ём кантэйнерных перавозак у 1,4 раза

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка ў 2020 годзе перавезла больш за 1 млн кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце (ДФЭ). Аб'ём кантэйнерных перавозак вырас у 1,4 раза да ўзроўню 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

"Дынамічны рост аб'ёмаў кантэйнерных перавозак чыгуначным транспартам забяспечваецца на працягу апошніх гадоў. Для параўнання, у 2015 годзе гэты сегмент перавозак складаў 254 тыс. кантэйнераў ДФЭ, а па выніках 2020 года яго аб'ём павялічаны ў 4 разы. Перспектыўным напрамкам развіцця застаюцца перавозкі ў зносінах Кітай - Еўропа - Кітай: за 2020 год па БЧ прайшло больш за 550 тыс. кантэйнераў ДФЭ (гэта ў 1,6 раза вышэй, чым у 2019-м). Пры гэтым яшчэ ў 2011 годзе сухапутныя кантэйнерныя перавозкі ў зносінах Кітай - Еўропа - Кітай практычна не ажыццяўляліся", - адзначылі ў БЧ.

Асноўныя маршруты пропуску кантэйнерных паяздоў у зносінах Усход - Захад - Усход праходзяць праз пагранічны пераход Брэст - Цярэспаль. За 2020 год аб'ём перагрузу на станцыі Брэст-Паўночны павялічаны на 15 працэнтаў да ўзроўню 2019 года. З улікам дынамічнага росту аб'ёмаў кантэйнерных перавозак БЧ сумесна з удзельнікамі рынку транспартных паслуг прадоўжыць мэтанакіраваную работу па развіцці перавозак праз беларуска-польскія пагранічныя пераходы Брузгі - Кузніца Беластоцкая і Свіслач - Семянуўка.

БЧ па сумесным праекце з чыгункамі Расіі і Казахстана - АТ "АТЛК ЕРА" - арганізуе перавозкі кантэйнераў у зносінах Кітай - Еўропа - Кітай на прасторы каляі 1520 мм. У 2020 годзе ў супрацоўніцтве з ПАТ "ТрансКантэйнер", АТ "РЧ Лагістыка" і іншымі ўдзельнікамі рынку кантэйнерных перавозак было прадоўжана актыўнае супрацоўніцтва па развіцці новых напрамкаў і маршрутаў перавозак.

У адпаведнасці з пагадненнем паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных паяздоў у зносінах Кітай - Еўропа ідзе ўзаемадзеянне з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі па пытаннях развіцця транзітных перавозак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі