Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Oct 2020

БЧ арганізавала перавозку грузу ў напрамку Беларусь - Польшча па новым маршруце

БЧ арганізавала перавозку грузу ў напрамку Беларусь - Польшча па новым маршруце
Фота з архiва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка арганізавала перавозку грузу ў напрамку Беларусь - Польшча па новым маршруце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

"БЧ сумесна з грузаўладальнікамі праводзіць пастаянную работу па дыверсіфікацыі маршрутаў руху прадукцыі беларускіх экспарцёраў на знешнія рынкі збыту. У рамках рэалізацыі гэтай стратэгіі 14 кастрычніка 2020 года са станцыі Барысаў адпраўлены першы поўнасастаўны поезд з 30 вагонаў, які даставіў партыю драўнянай дранкі польскаму атрымальніку", - расказалі ў прэс-цэнтры. Маршрут перавозкі арганізаваны з удзелам АТ "Укрзалізниця" і шырокакалейнай чыгункі ў Польшчы (ТАА "ПКП Металургічная Шырокакалейная Дарога").

Як адзначылі ў БЧ, для арганізацыі гэтай перавозкі былі выкарыстаны спецыялізаваныя вагоны-шчэпкавозы павышанай ёмістасці. "Адпраўка партыі грузу арганізаваным поездам дае магчымасць паскорыць яго праходжанне па ўсім маршруце. Пры гэтым дзякуючы дастаўцы па шырокакалейнай чыгунцы ў Польшчу адсутнічае неабходнасць перагрузу ў вагоны заходнееўрапейскай каляіны на пагранічных станцыях", - растлумачылі ў прэс-цэнтры.

Арганізацыя перавозкі па гэтым маршруце прызначана дапамагчы беларускім адпраўшчыкам выбудаваць лагістыку пастаўкі прадукцыі ў паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія рэгіёны Польшчы, а таксама дазволіць у далейшым выкарыстоўваць дадатковыя альтэрнатыўныя маршруты пры арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі