Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2020

БЧ адправіла ў Кітай 10-ы кантэйнерны поезд з беленай цэлюлозай

БЧ адправіла ў Кітай 10-ы кантэйнерны поезд з беленай цэлюлозай
Фота з архiва

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка адправіла ў Кітай 10-ы кантэйнерны поезд з беленай цэлюлозай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Са Светлагорска ў Чунцын (Кітай) адправіўся поезд з прадукцыяй Светлагорскага ЦКК. Поезд быў сфарміраваны з 41 саракафутавага кантэйнера. Экспедзіраванне гэтага праекта праводзіць дзяржпрадпрыемства "БЕЛІНТЭРТРАНС - транспартна-лагістычны цэнтр" Беларускай чыгункі. Плануецца, што дарогу поезд пераадолее за 12 сутак.

"БЧ ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання сістэмна стварае ўмовы для развіцця перавозак беларускай экспартнай прадукцыі чыгуначным транспартам у Кітай. Адпраўкі праводзяцца як кантэйнернымі паяздамі, так і адзінкавымі кантэйнерамі з забеспячэннем аптымальных тэрмінаў дастаўкі ў параўнанні з марскім транспартам", - расказалі ў прэс-цэнтры.

Беларуская чыгунка ў напрамку Беларусь - Кітай за 10 месяцаў 2020 года перавезла больш за 18 тыс. гружаных кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце (ДФЭ), або ў 1,9 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Як адзначылі ў прэс-цэнтры, БЧ гатова забяспечыць своечасовую і бяспечную дастаўку прадукцыі ў Кітай і запрашае прадпрыемствы Беларусі да супрацоўніцтва. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама на сайце "БЕЛІНТЭРТРАНС - транспартна-лагістычны цэнтр" www.belint.by.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі