Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Apr 2018

Башкортастан зацікаўлены ў павелічэнні паставак беларускай тэхнікі

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Башкортастан зацікаўлены ў павелічэнні паставак беларускай тэхнікі. Аб гэтым ішла размова сёння на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Башкортастана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тавараабарот Беларусі і Башкортастана ў 2017 годзе дасягнуў $520,3 млн і ў параўнанні з 2016 годам павялічыўся на 39,7 працэнта. Як растлумачыў журналістам сустаршыня рабочай групы з беларускага боку, старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка, Беларусь атрымлівала з Башкортастана нафту і нафтапрадукты, іншыя хімічныя прадукты, што дало магчымасць канцэрну стабільна працаваць у мінулым годзе.

"Пытанні, якія будуць абмяркоўвацца сёння, - гэта развіццё далейшай зборкі трактароў ужо больш высокай магутнасці, выкарыстанне пляцоўкі Башкортастана для тэхнікі "Амкадор". Па нафтахіміі - мы пакуль з'яўляемся атрымальнікам з Башкортастана сыравінных рэсурсаў, што датычыцца сумесных праектаў, гэта пакуль у нас у стадыі прапрацоўкі", - дадаў Ігар Ляшэнка. Магчымыя праекты ў нафтахіміі плануецца абмеркаваць у маі ва Уфе на палях выстаўкі "Нафта. Газ. Тэхналогіі".

Намеснік прэм'ер-міністра ўрада - міністр зямельных і маёмасных адносін Башкортастана Яўген Гур'еў, які з'яўляецца сустаршынёй рабочай групы з расійскага боку, дадаў, што ў ходзе цяперашняга візіту ўжо дасягнуты дамоўленасці, якія датычацца супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, узаемадзеяння ў частцы пастаўкі тэхнікі "Амкадор", выкарыстання прарыўных беларускіх тэхналогій у дарожным будаўніцтве.

Беларусь і Башкортастан рыхтуюць новы план мерапрыемстваў па гандлёвым і культурным супрацоўніцтве на 2019-2021 гады. Плануецца, што ён будзе падпісаны на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў верасні ў Магілёве.

У праграме візіту дэлегацыі Башкортастана 9-12 красавіка ў Беларусь - наведванне холдынга "Амкадор", ААТ "Белдзіпрадар", Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра, РА "Белаграсэрвіс", ТАА "Запаграмаш". Адбыліся перагаворы з прадстаўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства транспарту і камунікацый, канцэрна "Белнафтахім".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі