Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліс 2015

Банк развіцця са жніўня 2014 года прафінансаваў амаль 400 інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця са жніўня 2014 года прафінансаваў амаль 400 інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу. Аб гэтым паведаміў сёння ў час прэс-канферэнцыі "Аб сусветным тыдні прадпрымальніцтва і 5-м Міжнародным форуме прадпрымальніцтва" старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень банкамі-партнёрамі прафінансавана амаль 400 інвестыцыйных праектаў, агульная сума сродкаў, якія мы выдзелілі ім - каля Br550 млрд. Але агульная сума праектаў, якія былі рэалізаваны, сёння ўжо перавысіла Br2 трлн", - адзначыў ён.

Паводле слоў Сяргея Румаса, дзякуючы праграме Банка развіцця кожны чацвёрты рубель на гэтыя праекты пайшоў з крэдытных сродкаў, але тры рублі прадпрымальнікі знайшлі самі. "Што датычыцца структуры гэтых праектаў, то пераважная большасць з іх - у сферы вытворчасці, пры чым там шмат інавацыйных вытворчасцей. Акрамя таго, ёсць праекты ў сферы паслуг і транспарту", - растлумачыў ён.

"Што датычыцца пратэрміноўкі крэдытаў, мне цяжка меркаваць, таму што нам банкі плацяць своечасова. Ці ёсць пратэрміноўка ў банкаў, я, шчыра кажучы, не чуў. Нейкія цяжкасці ў прадпрымальнікаў могуць быць, але ўлічваючы, што банкі актыўна карыстаюцца нашай праграмай, рызыкі іх задавольваюць", - падкрэсліў старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".

Праграма фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банка развіцця дзейнічае са жніўня 2014 года. Яе асноўным інструментам з'яўляецца прадастаўленне крэдытных рэсурсаў па даступным кошце і з празрыстымі зразумелымі патрабаваннямі да пазычальнікаў. Цяпер яна рэалізуецца з удзелам 11 банкаў: Белгазпрамбанка, Банка БелВЭБ, БНБ-Банка, Белінвестбанка, МТБанка, Альфа-Банка, Банка ВТБ (Беларусь), БПБ-Ашчадбанка, Пріорбанка, Банка Масква-Мінск і Белаграпрамбанка.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" - спецыялізаваны фінансавы інстытут, яго заснавальнікамі з'яўляюцца Савет Міністраў і Нацыянальны банк Беларусі. Сярод асноўных задач, пастаўленых перад банкам, - фінансаванне доўгатэрміновых і капіталаёмкіх інвестыцыйных праектаў пры рэалізацыі дзяржпраграм і мерапрыемстваў. За першае паўгоддзе бягучага года банк павялічыў аб'ём фінансавання эканомікі на 12 працэнтаў да Br28,8 трлн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі