Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2017

Банк развіцця плануе прыцягнуць ад МБРР пазыку ў памеры $60 млн для падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі абмяркоўвае з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця (МБРР) прыцягненне пазыкі на $60 млн для падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. Гэта вынікае з указа Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нумар 300 ад 24 жніўня "Аб прыцягненні знешняй пазыкі і праекце міжнароднага дагавора", які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы згадзіўся з прыцягненнем Банкам развіцця Беларусі знешняй пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў суме $60 млн. Яна будзе выдадзена пад гарантыю ўрада на фінансаванне праекта "Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь".

Савету Міністраў даручана забяспечыць прадастаўленне гарантыі ўрада МБРР у пагашэнні гарантаванай пазыкі, а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў у адпаведнасці з умовамі пазыкі.

Прэзідэнт адобрыў праект адпаведнага гарантыйнага пагаднення ў якасці асновы для перагавораў і ўпаўнаважыў Міністэрства эканомікі на іх правядзенне і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі